Контакты Новости

ЗАЦВЕРДЖАНА

загад дзяржаўнай установы адукацыі

“Жухавіцкі дзіцячы сад”

ад 11.03.2019 №27

ПАЛАЖЭННЕ

аб урэгуляванні канфлікту

інтарэсаў паміж работнікамі

і ўстановай адукацыі

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзенае Палажэнне (далей — Палажэнне) распрацавана на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 2015 г. “Аб барацьбе з карупцыяй” і вызначае парадак урэгулявання канфлікту інтарэсаў паміж работнікамі і дзяржаўнай установай адукацыі “Жухавіцкі дзіцячы сад” (далей – установа адукацыі), якія ўзнікаюць у работнікаў установы дашкольнай адукацыі ў ходзе выканання iмi працоўных абавязкаў.

2. Дзеянне гэтага Палажэння распаўсюджваецца на ўсіх асоб, якія з’яўляюцца работнікамі ўстановы дашкольнай адукацыі і знаходзяцца з ёй у працоўных адносінах, у незалежнасці ад займаемай пасады і выконваемых функцый, а таксама на фізічных асоб, якія супрацоўнічаюць з установай дашкольнай адукацыі на аснове грамадзянска-прававых дагавораў.

3. Пад канфліктам інтарэсаў у гэтым Палажэнні разумеецца сітуацыя, пры якой асабістая зацікаўленасць (прамая ці ўскосная) работніка, яго мужа (жонкі), блізкіх сваякоў уплывае ці можа паўплываць на належнае выкананне ім сваіх працоўных абавязкаў і пры якой узнікае або можа ўзнікнуць супярэчнасць паміж асабістай зацікаўленасцю работніка і правамі і законнымі інтарэсамі ўстановы дашкольнай адукацыі.

4. Пад асабістай зацікаўленасцю работніка ўстановы дашкольнай адукацыі разумеецца зацікаўленасць работніка, звязаная з магчымасцю атрымання ім пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў даходаў у выглядзе грошай, каштоўнасцяў, iншай маёмасцi або паслуг маёмаснага характару, iншых маёмасных правоў для сябе або для трэціх асоб.

5. У аснову работы па кіраванні канфліктам інтарэсаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі пакладзены наступныя прынцыпы:

абавязковасць раскрыцця звестак аб рэальным ці патэнцыйным канфлікце інтарэсаў;

індывідуальны разгляд, урэгуляванне і ацэнка рэпутацыйнага і іншых рызык для ўстановы дукацыі пры выяўленні кожнага канфлікту інтарэсаў;

прыватнасць працэсу раскрыцця звестак пра канфлікт інтарэсаў і працэсу яго ўрэгулявання;

захаванне балансу інтарэсаў установы дашкольнай адукацыі і работніка пры ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў;

абарона работніка ад праследавання ў сувязі з паведамленнем пра канфлікт інтарэсаў, які быў своечасова раскрыты работнікам і ўрэгуляваны (прадухілены) установай дашкольнай адукацыі.

ГЛАВА 2

МЕРЫ ПРАФІЛАКТЫКІ КАНФЛІКТУ ІНТАРЭСАЎ

6. Мэтай прафілактыкі канфліктаў з’яўляецца стварэнне ўмоў дзейнасці для работнікаў установы дашкольнай адукацыі, якія мінімізуюць верагоднасць узнікнення і (або) развіцця канфліктаў інтарэсаў.

7. У мэтах прафілактыкі канфлікту інтарэсаў паміж работнікамі і ўстановай дашкольнай адукацыі прадугледжваюцца наступныя мерапрыемствы:

удасканаленне арганізацыйна-кадравай структуры ўстановы дашкольнай адукацыі ў мэтах выключэння сумеснай работы асоб, якія знаходзяцца ў шлюбе або знаходзяцца ў адносінах блізкага сваяцтва (бацькі, муж і жонка, браты, сёстры, сыны, дочкі, а таксама браты, сёстры, бацькі і дзеці мужа і жонкі), калі дадзеная работа звязаная з непасрэднай падпарадкаванасцю або падкантрольнасцю аднаго з гэтых асоб іншаму;

удакладненне і аптымізацыя працоўных абавязкаў работнікаў установы дашкольнай адукацыі;

усталяванне эфектыўнай сістэмы кантролю за выкананнем работнікамі ўстановы дашкольнай адукацыі сваіх працоўных абавязкаў, захаваннем прадугледжаных заканадаўствам забарон і абмежаванняў;

правядзенне ўстановай дашкольнай адукацыі асветніцкай і ідэалагічнай работы, накіраванай на распаўсюджванне ведаў аб канфліктах інтарэсаў, прычынах іх узнікнення, парадку іх прадухілення і ўрэгулявання.

8. З мэтай прафілактыкі канфлікту інтарэсаў работнікі ўстановы адукацыі адукацыі не маюць права:

аказваць садзейнічанне мужу (жонцы), блізкім сваякам                                  у ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем службовага становішча;

выконваць iншыя аплатныя работы, не звязаныя з выкананнем сваіх працоўных абавязкаў па месцы асноўнай работы (акрамя выкладчыцкай (у частцы рэалізацыі зместу адукацыйных праграм), навуковай, культурнай, творчай дзейнасці і медыцынскай практыкі), калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

удзельнічаць асабіста або праз давераных асоб у кіраванні камерцыйнай арганізацыяй, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;

прымаць маёмасць (падарункі), за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў, або атрымліваць іншую выгаду для сябе або для трэціх асоб у выглядзе работы, паслугі ў сувязі з выкананнем працоўных абавязкаў;

выкарыстоўваць у асабістых, групавых і іншых пазаслужбовых інтарэсах інфармацыю, якая змяшчае звесткi, што складаюць ахоўную законам таямніцу, атрыманую пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў;

выкарыстоўваць у пазаслужбовых мэтах сродкі фінансавага, матэрыяльна-тэхнічнага і інфармацыйнага забеспячэння, iншую маёмасць установы дашкольнай адукацыі.

9. Работнікі абавязаны кіравацца інтарэсамі ўстановы дашкольнай адукацыі без уліку сваіх асабістых інтарэсаў, інтарэсаў сваіх сваякоў і сяброў пры прыняцці рашэнняў па дзелавых пытаннях і выкананні сваіх працоўных абавязкаў, а таксама пазбягаць (калі магчыма) сітуацый і абставінаў, якія могуць прывесці да канфлікту інтарэсаў.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ПРАДАСТАЎЛЕННЯ ЗВЕСТАК АБ КАНФЛІКЦЕ ІНТАРЭСАЎ І ПРАВЕРКА ПАСТУПІЎШАЙ ІНФАРМАЦЫІ АБ КАНФЛІКЦЕ ІНТАРЭСАЎ

10. Абавязкі па прадухіленні і ўрэгуляванні канкрэтных канфліктаў інтарэсаў ускладаюцца на работнікаў — удзельнікаў канфліктаў, начальнікаў структурных падраздзяленняў, камісію па супрацьдзеянні карупцыі (пры яе наяўнасці).

11. Звесткі аб канфліктах інтарэсаў з удзелам канкрэтных работнікаў установы дашкольнай адукацыі могуць быць атрыманы:

ад саміх работнікаў, кіраўнікоў іх структурных падраздзяленняў;

са зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, публікацый у сродках масавай інфармацыі;

у выніку сумеснага аналізу наяўных звестак аб асабістых інтарэсах работнікаў установы дашкольнай адукацыі і выкананых ім працоўных абавязках;

з іншых крыніц.

12. Каардынацыю дзейнасці па выяўленні канфліктаў інтарэсаў ажыццяўляе загадчык установы дашкольнай адукацыі.

13. Работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі самастойна ўсталёўваюць наяўнасць прыкмет рэальнага або патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў і неадкладна дакладной запіскай паведамляюць свайму кіраўніку, у непасрэднай падпарадкаванасці якога знаходзяцца (начальніку структурнага падраздзялення і г.д.), аб узнікненні (магчымасці ўзнікнення) канфлікту інтарэсаў.

14. Кіраўнікі структурных падраздзяленняў, старшыня камісіі па супрацьдзеянні карупцыі (пры яе наяўнасці) пры выяўленні прыкмет рэальнага або патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў неадкладна паведамляюць загадчыку ўстановы дашкольнай адукацыі аб узнікненні (магчымасці ўзнікнення) канфлікту інтарэсаў дакладной запіскай, у якой падрабязна ўказваецца сутнасць канфлікту інтарэсаў, прычына і час яго ўзнікнення, стаўленне работніка да ўзнікнення канфлікту інтарэсаў (суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары), значнасць канфлікту інтарэсаў.

15. Непасрэдны кіраўнік работніка пры атрыманні дакладной запіскі аб узнікненні (магчымасці ўзнікнення) канфлікту інтарэсаў даводзіць дакладной запіскай да ведама загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі аб узнікненні (магчымасці ўзнікнення) канфлікту інтарэсаў, да дакладной запіскі прыкладвае дакладную запіску работніка ўстановы дашкольнай адукацыі і дадатковыя матэрыялы, якія характарызуюць сутнасць канфлікту інтарэсаў.

16. Загадчык установы дашкольнай адукацыі пры атрыманні матэрыялаў аб узнікненні (магчымасці ўзнікнення) канфлікту інтарэсаў прымае неадкладнае рашэнне аб яго прадухіленні (урэгуляванні), альбо пры неабходнасці арганізуе правядзенне дадатковай праверкі.

Дадатковая праверка праводзіцца ўпаўнаважанай асобай або камісійна ў трохдзённы тэрмін ад моманту атрымання матэрыялаў.

17. Установа дашкольнай адукацыi бярэ на сябе абавязацельства канфідэнцыйнага разгляду прадстаўленых звестак і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў.

18. Па выніках праверкі інфармацыі, якая паступіла, выносіцца рашэнне: з’яўляецца ці не з’яўляецца сітуацыя, якая ўзнікла, канфліктам інтарэсаў.

Сітуацыя, якая не з’яўляецца канфліктам інтарэсаў, не мае патрэбы ў спецыяльных спосабах ўрэгулявання.

ГЛАВА 4

ПАРАДАК І СПОСАБЫ УРЭГУЛЯВАННЯ КАНФЛІКТУ ІНТАРЭСАЎ

19. Канчатковае рашэнне аб парадку прадухілення або ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў прымае загадчык установы дашкольнай адукацыі.

20. У выпадку, калі канфлікт інтарэсаў мае месца, то могуць быць выкарыстаны наступныя спосабы яго ўрэгулявання:

уручэнне работніку пісьмовых рэкамендацый аб прыняцці мер па прадухіленні або ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў;

адхіленне работніка ад здзяйснення дзеянняў па рабоце, якія выклікаюць або здольных выклікаць у яго канфлікт інтарэсаў (выключэнне работніка са складу камісіі або рабочай групы; забарона работніку прымаць удзел у галасаванні пры захаванні права на ўдзел у абмеркаванні; абмежаванне доступу да пэўных звестках на перыяд урэгулявання канфлікту інтарэсаў і іншыя);

перавод работніка ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, з пасады, выкананне абавязкаў па якой выклікала або можа выклікаць канфлікт інтарэсаў, на іншую раўназначную пасаду;

перагляд і змяненне працоўных абавязкаў работніка;

перадача работнікам маёмасці, якая яму належыць і з’яўляецца падставай узнікнення канфлікту інтарэсаў, у давернае кіраванне;

адмова работніка ад сваёй асабістай зацікаўленасці, якая спараджае канфлікт з інтарэсамі ўстановы дашкольнай адукацыі;

звальненне па пагадненні бакоў, калі канфлікт інтарэсаў носіць пастаянны і неадольны характар;

выкарыстанне іншых спосабаў вырашэння канфлікту.

21. Пры прыняцці рашэння аб выбары канкрэтнага спосабу ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў важна ўлічваць значнасць асабістага інтарэсу работніка і верагоднасць таго, што асабісты інтарэс будзе рэалізаваны ў шкоду інтарэсам установы дашкольнай адукацыі.

22. У выпадку адмовы работніка ад прыняцця мер па прадухіленні і ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў загадчык установы адукацыі прымае рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь