Навагодняя дабрачынная акцыя
«Нашы дзеці» пачнецца ў Беларусі
з 14 снежня 2021 года
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» будзе праходзіць з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года.
Акцыя накіравана на аказанне дапамогі і акружэнне увагай, цеплынёй, радасцю дзяцей-інвалідаў, дзяцей з шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў і тых, хто па шэрагу жыццёвых абставін у гэтым найбольш мае патрэбу.
Просім усіх неабыякавых далучыцца да акцыі. Дзеці чакаюць ад нас увагі і ўдзелу, давайце ж падорым ім выдатны навагодні настрой!
План
правядзення навагодніх мерапрыемстваў
у рамках акцыі «Нашы дзеці»
ў дзяржаўнай установе адукацыі
«Жухавіцкі дзіцячы сад»
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Дата правядзення |
Адказныя |
1. |
Размяшчэнне інфармацыі аб правядзенні дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» на сайце дашкольнай установы |
02.12.2021г. |
Сак Т.С., в.а.загадчыка |
2. |
Майстэрня Дзядулі Мароза «Раз — сняжынка, два – сняжынка» |
10.12.2021г. |
выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
3. |
Агляд на лепшае навагодняе ўпрыгожванне груп, віншаванняў з Новым годам. |
13.12.2021г. |
выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
4. |
Выстава вырабаў «Навагодняя цуда-елка» |
17.12.2021г. |
выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
4. |
Сумесныя творчыя працы «Новы год да нас ідзе»: бацькі-дзеці |
20.12.2021г. |
выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
5. |
Навагоднія ранішнікі |
27.12.2021г. |
музычны кіраўнік, выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
6. |
Дзень Здароўя «Доктар Айбаліт быць здаровымі загадвае!» |
03.01.2022г. |
выхавальнікі дашкольнай адукацыі |
7. |
Асвятленне навагодніх мерапрыемстваў на сайце дашкольнай установы |
10.12.2021г-10.01.2022г |
Сак Т.С., в.а.загадчыка |
10 снежня прайшла майстэрня Дзядулі Мароза «Раз — сняжынка, два – сняжынка»
13.12.2021 прайшоў агляд на лепшае навагодняе ўпрыгожванне груп, віншаванняў з Новым годам.
17 снежня прайшла выстава вырабаў «Навагодняя цуда-елка»
20.12.2021 года прайшла выстава сумеснай творчай працы «Новы год да нас ідзе»: бацькі-дзеці
27.12.2021 года у рознаузроставай групе (ад 2 да 4 г) адбыўся навагодні ранішнік «Навагоднія цацкі»




