Контакты Новости

Кансультацыя для педагогаў дашкольнай адукацыі

«Эфектыўнасць работы па далучэнні выхаванцаў да

беларускай мовы ў адукацыйным працэсе дашкольнай установы «

 Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла пачэснае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненню і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі.      Прапануем эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы:

  • арганізацыя тлумачэння заканадаўства аб магчымасці выбару мовы навучання на бацькоўскіх схода;
  •  правядзенне ў дашкольных установах дзѐн беларускай мовы, заняткаў па развіцці беларускамоўных узаемаадносін («Нацыянальнае адзенне», «Вышыўка і карункі», «Лялькі з саломы і лѐну», «Вырабы з лазы (саломкі, дрэва, гліны)», «Беларускі раслінны роспіс», «Беларуская народная цацка», «Знаѐмства з прадметамі сялянскага побыту»);
  •  арганізацыя рэгулярных сустрэч з беларускімі пісьменнікамі па правядзенні асветніцкай работы ў дашкольных установах;
  • арганізацыя выдання газет, часопісаў, прысвечаных жыццю і творчасці беларускіх пісьменнікаў, пытанням развіцця беларускай мовы і літаратуры;
  •  правядзенне ранішнікаў, свят, тэматычных вечарын, прысвечаных творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускаму народнаму фальклору;
  •  правядзенне кніжных выстаў, дзѐн беларускага пісьменства з мэтай прапаганды беларускай мовы і лепшых твораў айчыннай літаратуры;
  • арганізацыя наведвання бібліятэк, музеяў, цэнтраў рамѐстваў, падарожжаў па гістарычных мясцінах беларусаў, дзе можна пазнаѐміцца з асноўнымі гістарычнымі падзеямі, славутымі беларусамі – іх месцам і значэннем у гістарычным развіцці краіны (Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Міхала Агінскага і інш.); мастацтвам Беларусі; народнымі святамі, традыцыямі, звычаямі, народнымі промысламі і рамѐствамі; дасягненнямі беларускага народу.       Будзе цікавым і карысным для дзяцей дашкольнага ўзросту пазнавальны матэрыял для гульневай дзейнасці:

Рухомыя гульні «Садзі лянок», «Гарлачык», «Чарадзей», «Гарады», «А мы проса сеялі», «Грушка», «Пасадка бульбы», «Змейка», «Заінька ў садочку», «Шышкі, жалуды, арэхі», «Паляўнічыя і качкі».

Дыдактычныя гульні

Малодшы ўзрост: «Знайдзі прадмет па слове»,  «Што ў мяшэчку», «Ветлівыя словы».

Сярэдні ўзрост:  «Магазін», «Разбяры посуд», «Адгадай, што ў мяшэчку?», «Агароднік», «Што нам прывезлі калгаснікі?», «Хто што робіць у весцы».

Старэйшы ўзрост: «Што з чаго і як зроблена?», «Каму што трэба», «Хто знойдзе, няхай возьме», «Што я бачыў», «Што схавана пад сурвэткай?», «Паглядзі, спазнай і назаві», «У садзе, полі, агародзе», «Гардэроб лялькі».

     Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лѐгка. А для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця «завучваць», а падштурхоўвалі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

     Формы работы педагогаў дашкольнай установы з бацькамі.

Індывідуальныя формы:

— стварэнне герба сям’і, радаводу;

— распрацоўка і падрыхтоўка касцюмаў да народных святаў;

— прыгатаванне страў беларускай кухні;

— мэтавыя прагулкі па горадзе;

— наведванне музеяў, выстаў;

— складанне апавяданняў на розныя тэмы;

— збіранне ілюстрацый, выразак з часопісаў;

— анкетаванне бацькоў.

Калектыўныя формы:

— кансультацыя «Мая Радзіма-Беларусь»;

— семінар-практыкум «Традыцыі беларусаў і іх асноўныя запаветы»;

— лекторый «Роля бацькоў, бабуляў і дзядуляў у выхаванні сваіх нашчадкаў»;

— сямейны клуб «Талака»;

— гутаркі, успаміны дзядоў і бабуль пра сваѐ мінулае;

— круглы стол «Мудраслоўе на кожны дзень», «Як выхаваць беларуса»; — лекцыя-дыялог «За талакою ўсѐй сям’ѐю» (аб працоўным выхаванні ў сучаснай сям’і);

— забава «За здаровы лад жыцця»;

— сустрэчы са знакамітымі жанчынамі Беларусі, шматдзетнымі маці, жанчынамі года;

— вечарына «Не пусцім наш род на звод»;

— конкурс «Дружна стане ў карагод наш славуты радавод»;

— сумесныя народныя святы і абрады;

— гасцѐўня «Любімая песня (верш, прыказка) нашай сям’і»;

— вечар-партрэт «Куфэрачак сямейнага шчасця»;

— вячоркі «Сення ў нашай хаце свята»;

— шоў-конкурс «Вось такія пірагі!»;

— стварэнне і работа міні-музеяў у групе (беларускае нацыянальнае адзенне, жывельны і раслінны свет, гістарычныя помнікі, дэкаратыўна- прыкладное мастацтва і інш.) ;

 — інсцэнізацыя казак і паданняў;

— школа маладых бацькоў  ( «Якая матка, такое і дзіцятка » – цыкл сустрэч з маладымі сем’ямі).

— сямейны педсавет  «Вопыт выхавання дзяцей».

     Каб вызначыць адметнасць педагагічнага вопыту сям’і, бацькам прапануецца анкета з пытаннямі і заданнямі:

— Ці ведае Ваша дзіця геаграфічныя назвы мясцовасці, дзе пражывае?

-Зможа сын (дачка) назваць Ваша поўнае імя і імя па бацьку?

-Як часта ўнук (чка) бачыцца з бабуляй і дзядулем?

-Як Вы рыхтуецеся да нацыянальных святаў, якія з іх адзначае Ваша сям’я?

-Якія рэцэпты (назвы) беларускіх страў перададзены Вам ад старэйшага пакалення?

-Ці гулялі б Вы з дзецьмі ў народныя гульні, каб ведалі іх змест і прыналежнасць святу (напрыклад, біткі ў Вялікдзень; гойданне на арэлях на Саракі, Гуканне вясны і інш.)?

        Спадзяемся, што прапанаваныя сродкі і формы дапамогуць Вам арганізаваць цікавую і змястоўную дзейнасць у дадзеным накірунку.  Толькі агульнымі намаганнямі можна дабіцца станоўчага выніку ў далучэнні дзяцей да родна роднай спадчыны.